У верасні па Нёману праплывуць вікінгі

|

Арганізатар фестывалю Павел Дарафей паведаміў карэспандэнту БЕЛТА, што мэта фестывалю заключаецца ў аднаўленні і адлюстраванні ладу жыцця вікінгаў. 

 

Фестываль пройдзе ў фармаце шматгадовай лодкавай экспедыцыі з гістарычным падтэкстам – паведамляе tut.by

 

Для правядзення фестывалю дабудоўваецца карабль, у якім будзе вандраваць камнада з 15 чалавек. Таксама чакаюцца караблі з Рассіі і Украіны. 

 

Фестываль пачнецца 21 верасня ў горадзе Бярозаўка. 24 верасня караблі спыняцца ў Мастах і 27 верасня прыплывуць у Гродна. 

 

Удзельнікі фестывалю прадставяць для ўсіх жадаючых цікавую праграму, пазнаёмяць з культурай вікінгаў, правядуць майстар-класы, файер-шоў і іншае. 

 

Падчас фестывалю будзе гучаць сярэднявечная музыка ў выкананні фолк-групы Hard Wood з Мінску і Spiritual Seasons з Украіны.