З сённяшняга дня беларусам забаронена адпачываць у лясах

|

З мэтай недапушчэння пажараў ад спякоты жыхары Беларусі не змогуць адпачываць у лясах. 

 

Мясцовыя ўлады Гродзеншчыны на аснове Ляснога Кодэксу РБ прынялі рашэнні аб забароне адпачынку ў лясных зонах – паведамляе vgr.by.

 

Гродзенцам  у хуткім часе можа быць забаронена наведваць лесапаркі Пышкі, Ласосна і Румлёва да 31 жніўня.

 

Штраф за наведванне лесу складзе 300 тысяч. 

 

Рыхтаваць шашлыкі на прыродзе таксама забаронена, акрамя спецыяльна абсталяваных месцаў.