Дзецям забаранілі купацца ў Азёрах, Парэччы і Сухаўлянах
Урач-гігіеніст аддзялення камунальнай гігіены Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэмалогіі і грамадскага здароўя Кацярына Шастак адзначае: “Якасць вады ў гэтых месцах адпачынку не адпавядае мікрабіялагічным патрабаванням”.
Азёры і вадаём будуць пратэставаныя паўторна. Не выключана, што плаваць у гэтых месцах забароняць і дарослым.
А пакуль некалькі дзіцячых лагераў, змешчаных аккурат каля азёраў Малочнае і Кань-Белае вымушаны забараніць дзецям плаванне.
Гэтым летам ужо забаранілі купанне ў Мелавых Кар’ерах.
Паплаваць у Гродна можна на гарадскім пляжы на Нёмане, на Юбілейным возеры і пляжы Ласосна.