Фотакур’ёз: банк “БелВЭБ” шукае эканаміста, у абавязкі якога ўваходзіць “легалізацыя прыбытку атрыманага злачынным шляхам”

|

Зарплата вядучага эканаміста ў вакансіі не пазначаная, у адрозненне ад спецыфічнага навыку – легалізоўваць злачынныя даходы. Акрамя гэтага, кандыдату трэба ўмець выконваць вельмі звычайныя функцыі: весці рахункі юрыдычных асоб, спраўджваць касу, залічаць зарплату і гэтак далей.

 

Onliner.by звязаўся з супрацоўнікамі «БелВЭБ», каб даведацца аб вакансіі пабольш.

 

Мы ў курсе гэтага інцыдэнту, цяпер усё будзе выпраўлена. У дадзены момант мы высвятляем, чаму з апісання вакансіі прапала адно слова. Афіцыйнага каментара па гэтым пытанні мы не даем, – адказалі нам.

Сапраўды, ужо праз некалькі хвілін на афіцыйным сайце банка памянялі асноўныя функцыі гродзенскага вядучага эканаміста. Цяпер у абавязкі спецыяліста ўваходзіць «прадухіленне легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам».