У п’яных гарадзенскіх кіроўцаў канфіскуюць аўтамабілі

|

Адзін з кіроўцаў быў затрыманы ў вёсцы Азёры на машыне “Ford”. Мужчына патлумачыў, што ў гэты жа дзень набыў аўтамабіль ў Парэччы і вяртаўся дадому.

 

Да паездкі з сябрам выпіў бутэльку водкі. Пасля вяртання дадому выпіў з сябрам яшчэ адну бутэльку і паехаў на купацца. Па дарозе дадому кіроўцу затрымалі.

 

У гэты жа дзень спынілі 20-гадовага кіроўцу “Opel”, які выпіў 1 літр піва.

 

Абодва кіроўцы адмовіліся ад медыцынскага агляду – паведамляе прэс-служба ДАІ

 

Машыны “Opel” і “Ford” канфіскуюць.