75 год таму быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа

|

Дамова ўвайшла ў гісторыю пад назвай «пакт Молатава-Рыбэнтропа» — паводле прозьвішчаў савецкага міністра замежных спраў Вячаслава Молатава і міністра замежных спраў Германіі Ёахіма фон Рыбэнтропа.

 

Пакт Молатава-Рыбэнтропа, апублікаваны ў савецкай газэце «Праўда» 28 верасня 1939 года.

Сакрэтны дадатковы пратакол да дамовы паміж Масквой і Берлінам прадугледжваў новы перадзел межаў.

 

Саюзнікі дамовіліся, што Латвія, Эстонія, Фінляндыя і ўсходнія вобласці Польшчы (гаворка ідзе пра Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну), а таксама Бесарабія ўвойдуць у “сферу інтарэсаў” СССР, а Літва і заходнія рэгіёны Польшчы адыйдуць да Германіі.

 

Пройдзе ўсяго тыдзень – і план пачне ўвасабляцца ў жыццё.

Верасень 1939 г. Савецкія і нямецкія войскі ў Брэсце

Распачынаецца крывавая сусветная вайна, на першых этапах якой Масква і Берлін актыўна супрацоўнічаюць і каардынуюць свае дзеянні.

 

Пакт Молатава-Рыбентропа дзейнічаў да 22 чэрвеня 1941 г., калі нядаўнія саюзнікі сталі ворагамі, але ў геапалітычным кантэксце аказваў ўздзеянне на лёсы многіх еўрапейскіх народаў (найперш – нашых суседзяў) яшчэ многія дзесяцігоддзі.

 

У савецкіх падручніках гісторыі Пакт падавалі як мудры стратэгічны крок з боку Сталіна, які дазволіў СССР лепш падрыхтавацца да будучай вайны.

 

Афіцыйна СССР асудзіў пакт Молатава-Рыбентропа толькі ў 1989 г. 

 

На здымку ўверсе: Сталін цісне руку Рыбентропу

 

Фота: “Наша Ніва”