У Гродне адбудзецца вечарына памяці Едруся Мазько
Менавіта ў гэты дзень яго сябры і калегі ладзяць літаратурную вечарыну, на якой узгадаюць Едруся і яго творчасць.
Як паведаміў “Твайму стылю” арганізатар сустрэчы, гарадзенскі паэт і сябар Едруся Анатоль Брусевіч, імпрэза пачнецца ў 17.30 у аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага (вул. Савецкая, 25, уваход з боку вуліцы Калючынскай).
Едрусь Мазько нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту, у гэтым жа ўніверсітэце працаваў.
Прэзентацыя першага паэтычнага зборніка Едруся адбылася ўжо пасля яго смерці.
На здымку: Едрусь Мазько (зправа) выступае на навуковай канферэнцыі ў Беластоку. Красавік 2011 г.
Фота Іны Соркінай