Купляйце валідол альбо футбольны трылер па-гарадзенску

|

У апошнія пару сезонаў гарадзенцы ўжо дэманстравалі неверагодныя “камбэкі”, перамагаючы ў, здавалася б, ушчэнт прайграных матчах. 

 

Перамогі над “Мінскам” і “Белшынай”, у якіх каманда спачатку “гарэла сінім полымем” адпаведна з лікам 0-3 і 1-3, а затым перамагала дапоўніла неверагодная вікторыя гарадзенцаў над “Гомелем” у 1/8 Кубку краіны.

 

Ужо на 39-й хвіліне сустрэчы госці ўпэўненна вялі ў ліку 3-0 і, напэўна, не сумняваліся ў сваёй перамозе. Аднак пасля “мужчынскай размовы ў перапынку”, як скажа затым на прэс-канферэнцыі Сяргей Саладоўнікаў, на поле выйшаў зусім другі “Нёман”. 

 

Усяго за сем хвілін (з 58-й да 65-й хв.) гарадзенцы лік параўнялі (вызначыліся Рыбак, Рэкіш і Кавалёнак).

 

На 70-й хв. арбітр выдаліў паўабаронцу гасцей Бычанка і гарадзенцы хутка рэалізуюць колькасную перавагу – гол на рахунку Лягчыліна.

 

“Гомель” праяўляе волю і за некалькі хвілін да канца сустрэчы лік параўноўвае (4-4).

 

У пачатку дадатковага часу склады каманд параўняліся – у гарадзенцаў выдалены Лягчылін.

 

Фінальную кропку ў сустрэчы на 97-й хв. ставіць Павал Савіцкі. “Нёман” перамагае з лікам 5-4 і выходзіць у чвэрцьфінал Кубка краіны, захаваўшы тым самым надзеі на выхад у еўракубкі і ў наступным годзе.

 

… А над стадыёнам нясецца пераробленая на футбольны манер “Пагоня” Багдановіча:

 

“Улюбены наш гродзенскі “Нёман”

Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць”.

 

24 жніўня. 1/8 Кубка Беларусі. “Нёман” – “Гомель” 5-4 (у дададзены час).

 

Фота fcneman.by