Жыхары Гродна пра падзеі ва Украіне: прычына – амбіцыі палітыкаў
“Частка Украіны хоча далучыцца да Расіі, а частка — да Еўрасаюза, праз гэта і ідзе канфлікт. Я думаю, прымірыцца заўсёды можна”.
“Трэба моцную мяжу рабіць з Расіяй — каб не засылалі туды дыверсантаў усякіх, тады можа быць нейкае прымірэнне. Ёсць віна і ўкраінскага боку — таго, януковіцкага. А ў цяперашні момант толькі Расія вінаватая, Крэмль”.
“З Масквы я. А прычына, канешне, за акіянам. ЗША гэта ўсё фінансуюць”. Карэспандэнт: “ДНР і ЛНР фінансуюць ЗША?” — “Думаю, што так, ЗША фінансуюць усю гэтую заварушку”. Карэспандэнт: “ДНР?” — “Так”.
“Думаю, прымірэнне ўсё-такі будзе, народы славянскія, карані агульныя. А прычына канфлікту? Мне здаецца. і раней была нейкая непрыязнасць. Многа было прычын, думаю, гэта ўсё ў адно злілося, і нарыў лопнуў”.
“Як тая Расія, так і Украіна — свае, таму прымірыць іх трэба ў любым выпадку. Добра, што яны сустракаюцца ў Мінску, а не дзе-небудзь на Захадзе. На мой погляд, усё з-за Крыма пачалося”.
“Прычына — у ідыёцкіх амбіцыях палітыкаў, якія ўцягваюць народы ў варожасць. Гэта ім дорага абыдзецца. Не нафта, не эканоміка, гэта проста гідкія амбіцыі палітыкаў”.
“Думаю, што добра закончыцца, аб чымсьці дамовяцца. Гэтую бойню трэба спыніць — шкада украінцаў, таму што церпяць звычайныя людзі”.
“Ну, у чым, у палітыцы — давяла палітыка Украіны. Я думаю, можна прыйсці да прымірэння, магчымыя мір-дружба”.