“Зялёная гулянка” адбудзецца ў Зэльвенскім раёне

|

«Organic party» альбо Зялёная гулянка – такую назву мае свята, якое 13 верасня пройдзе ў адной з найлепшых беларускіх аграсядзібаў.


Кулінарныя майстар-класы, выставы народных майстроў, танцы і спевы, спецыяльная праграма для дзяцей – усё гэта чакае гасцей, якія завітаюць на свята.

 

Яго арганізатары – грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” і Міністэрства спорта і турызма, плануюць такім чынам прыцягнуць увагу беларусаў да аграэкатурызму, паказаць найлепшыя напрацоўкі ў гэтай сферы.

 

Мерапрыемства фінансуецца са сродкаў праекта «Мясцовае прадпрыймальніцтва і эканамічнае развіццё». У межах гэтага праекта у краіне створаныя 17 новых турыстычных дысцынацый. У іх ліку – «Зэльвенскі Дыяруш».

 

Аграсядзіба “Верас” ужо даўно лічыцца адной з найлепшых у Беларусі. Яе гаспадары – Ірына і Міхаіл Макеі (на здымку ніжэй), стварылі тут узорную гаспадарку з непаўторным каларытам, шыкоўнай кухняй, камфортнымі ўмовамі для адпачынку.

 

“Зялёная гулянка” распачнецца 13 верасня а 11-й гадзіне. 

 

Гаспадарка “Верас” знаходзіцца за вёскай Казловічы, якая месціцца амаль на мяжы Зэльвенскага і Слонімскага раёна побач са славутай Сынкавіцкай царквой. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з дарогі Ваўкавыск-Слонім за Зэльвай на вёску Елка.

 

На здымку ўверсе: выгляд з сядзібы Макеяў

 

Фота Ланы Руднік