1 верасня 19-гадовы хлопец зваліўся у кювет і загінуў
Два браты ехалі на машыне на працу у СВК. Кіроўца, дзявятнаццацігадовы хлопец, не справіўся з кіраваннем – паведамляе прэс-служба ДАІ.
Аўтамабіль зляцеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Супрацоўнікам МНС прыйшлося разрэзаць машыну, каб дастаць братоў.
Кіроўца памёр на месцы ад атрыманых траўм, яго брат гаспіталізаваны. Вядома, што хлопец, які загінуў, раней прыцягваўся да адказнасці за кіраванне без правоў, а таксама за кіраванне у стане алкагольнага ап’янення.
Аўтамабіль хлопец набыў 31 жніўня, а правы атрымаў паўгады таму.