У Гродзенскім раёне знайшлі 550 кг насення маку

Праваахоўцы знайшлі 550 кг маку ў жыхаркі Гродна 1971 года нараджэння.

 

УУС паведамляе, што тавар прыбываў з Мінску для вытворчасці наркотыкаў, а 550 кг хапае на 20 тыс. дозаў.

У межах аперацыі “Мак-2014” за чэрвень-жнівень па Гродзенскай вобласці заведзена 130 крымінальных справаў, якія датычаца незаконнага продажу наркотыкаў. Гэта ў два разы больш, чым за мінулы год. Супрацоўнікі наркакантролю канфіскавалі ў жыхароў вобласці больш за 600 г марыхуаны, 800 кг насення маку, а таксама 8 кг высушвнай макавай саломкі.

 

Піша: БЕЛТА.