Каложа можа з’ехаць у Нёман?

|

Каля дзесяці гадоў таму схіл ўмацавалі жалезнымі палямі і бетонам, каб спыніць апоўзень. Аднак, на думку спецыялістаў, вырашыць праблему да канца не атрымалася – рух ўзгорка пад храмам працягваецца. 

 

– Расколіны, якія з’явіліся, выклікаюць асцярогу, што ідзе фарміраванне апоўзня. Калі рух пагорка не спыніць – частка Каложы можа разбурыцца. Неабходна пастаянна адсочваць развіццё працэсу. Можна замазаць расколіны, але праблема застанецца, – распавядае сталічны архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік, які прымаў удзел у рэстаўрацыі інтэр’еру царквы. 

 

 

 

Святар Каложскай царквы Георгій Рой расказаў, што расколіны з’явіліся ў красавіку пасля таго, як каля агароджы, падчас раставання снегу і пасля дажджоў, пастаянна збіралася лужына. Каб адвесці ваду, у двары храма паднялі ўзровень зямлі (падсыпалі пясок) і паклалі плітку. Работы завяршылі ў чэрвені, і зараз расколіны не павялічваюцца.

 

 

 

Пераклад: Мікола Лапкоўскі