Беларус абвінавачаны ў ДТЗ, якое адбылося каля мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы
Паліцыя паведамляе, што ў аварыю патрапілі 5 машын: дзве легкавыя і тры грузавікі. Легкавы “Citroen” ў вёсцы Наўенеле чакаў сваёй чаргі, каб павярнуць налева. Ён знаходзіўся каля бензакалонкі і прапускаў машыны з сустрэчнай паласы руху. Грузавік, якім кіраваў беларус, урэзаўся ў Citroen.
Для пацярпелых мужчыны і жанчыны пагрозы для жыцця няма – паведамляе DELFI.lt.