Новыя падрабязнасці аварыі з цяжкімі наступствамі ў Гродне (відэа)
Нагадаем, што 9 верасня 18-гадовы кіроўца аўтамабілю “Seat Ibiza” выляцеў з дарогі на прыпынак грамадскага транспарту і збіў дзвюх жанчын. Адна з іх загінула.
Пасля затрымання высветлілася, што хлопец знаходзіцца пад уплывам нейкіх рэчываў (магчыма, спайсаў – паведамляе прэс-служба ДАІ).
Маладога кіроўцу, якому ў кастрычніку будзе 19 год, накіравалі ў шпіталь хуткай дапамогі. Праз некалькі гадзін хлопец збег са шпіталю праз вакно і, без аддзення, накіраваўся ў Пышкі. Пасля чаго, пераплыў Нёман і хаваўся ў лесе.
Вечарам 18-гадовага парушальніка затрымалі і вярнулі ў шпіталь, дзе за ім сочаць ахоўнікі.
Крымінальная справа ўзбуджана па ч.4 арт.317 КК Беларусі – кіраванне транспартам пад уплывам наркатычных сродкаў, якое выклікала смерць.
Малады чалавек атрымаў права на кіраванне два месяцы таму. Не вучыўся і не працаваў.
На старонцы хлопца ў сацыяльнай сетцы Ўкантакце жыхары Гродна актыўна выказваюць сваю думку.