Кірмаш Еўрапейскіх Магчымасцяў прайшоў у Гродне

|

Маладыя гарадзенцы, якія наведалі Кірмаш, даведаліся пра магчымасці кансультавання і падтрымкі праектаў ад “Дома Узаемапаразумення”, пра магчымасці новай праграмы Erasmus+, валантэрства за мяжой (ЕВС), навучання за мяжой, падтрымку еўрапейскіх валантэраў у Гродне (ментар, моўны інструктар, каардынатар), моладзевыя абмены і трэнінгі.

 

Сустрэча прайшла інтэрактыўна: удзельнікі абмяняліся ведамі і падзяліліся напрацаваным у малой групе.

 

“Галоўнае – абраць, што вам сапраўды цікава і рухацца да мэты, а не падавацца на ўсё запар”, – прыйшлі да высновы маладыя гарадзенцы.

 

Прэзентацыі для тых, каму не ўдалася наведаць падзею: адукацыя ў Швецыі і ФінляндыіАдукацыя як першая прыступка лесвіцы поспеху