У “Румлёва” стала менш смецця

|

 

Дабраахвотнікі ішлі па маршруце: “Румлёўскі мост – бераг Нёмана”. Больш за ўсё было бутэляк з пад піва – паведамляе greenbelarus.info.

 

Арганізатар акцыі Яраслаў Струцінскі расказаў, што некаторыя мінакі спыняліся і пыталіся ў валанцёраў, ці прымусова яны збіраюць смецце.

 

 

“Крута разумець, што робіш тое, на што пераважная большасць нашых суграмадзян не здольныя, па розных прычынах, але часцей – па прычыне вельмі слабога ўзроўню ўсвядомленасці” – кажа Яраслаў.