Напіўшыся піва, непаўнагадовыя гродзенкі збілі і абрабавалі дзяўчыну

|

Напад ажыццявілі ў пад’ездзе шматпавярхоўкі на Кляцкова. П’яныя непаўнагадоўкі прыпынілі ліфт, спыталіся, ці мае дзяўчына грошы, але размова незадаволіла агрэсараў.

 

«Ад штуршка ў спіну пацярпелая стукнулася галавой аб парэнчы, пасля чаго яе ўзялі за валасы і сталі цягнуць па лесвіцы да ліфта, наносячы пры гэтым ўдары па галаве, – паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.”

 

Тым часам, саўдзельніца схапіла сумку, дзе быў пашпарт, пярцёнак, мабільнік і мільён рублёў.

 

У кароткі тэрмін супрацоўнікі ППС затрымалі тых, хто нападаў. У адной дзяўчынкі было 0,2 % алкаголю ў выдыханым паветры, другая дзяўчынка (якая біла пацярпелую) адмовілася ад агляду.

 

Было ўстаноўлена, што яна стаіць на ўліку ўрача-нарколага і прафілактычным уліку АУС. Высветлілася, што перад нападам падлеткі пілі піва.

 

Крыніца: Вячэрні Гродна.