У адным з дзіцячых садоў Гродна памерла трохгадовая дзяўчынка

|

Паводле інфармацыі рэсурсу, выхавальнік пачала будзіць дзяцей пасля ціхай гадзіны і адно дзіця не прачнулася.

 

Выклікалі хуткую дапамогу, у медпункце неадкладна пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Нягледзячы на хуткае прыбыццё дактароў, выратаваць дзіця не ўдалося. Да позняга вечара ў садку працавалі прадстаўнікі міліцыі і Следчага камітэта.

 

Папярэдні дыягназ — «сіндром дзіцячай раптоўнай смерці».

 

Факт смерці малалетняга дзіцяці ў дзіцячым садзе пацвердзілі ва УСК па Гродзенскай вобласці.

 

Следчымі ў ходзе агляду бачных цялесных пашкоджанняў на целе дзяўчынкі выяўлена не было, перадае БелаПАН.

 

Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, выкананне якой арганізавана абласным упраўленнем Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

 

Следчымі канфіскавана і вывучаецца дакументацыя, якая рэгламентуе ўнутраны распарадак дзіцячай дашкольнай установы.

 

Праводзяцца апытанні работнікаў ясляў-сада і сваякоў дзяўчынкі, іншыя следчыя дзеянні. Паводле папярэдніх дадзеных, напярэдадні смерці дзіця паводзіла сябе натуральным чынам, скаргаў на стан здароўя не выказвала.

Tut.by