Ровары і легкавыя машыны будуць стаяць у адной чарзе на мяжы

Раварысты не будуць мець ніякіх пераваг. Чарга, памежны і мытнёвы кантроль на пунктах пропуску “Брузгі”, “Бераставіца”, “Прывалка” чакаюць усіх колавых транспартных сродкаў.

 

Перасячы мяжу можна і на фурманках, але для гэтага патрэбныя ветэрынарная даведка аб здароўі жывёлы, даведкі аб прышчэпках, аналіз крыві, аналіз на глісты і іншыя дакументы. Гродзенская памежная служба паведаміла, што за гэты год на фурманках мяжу не перасякаў ніхто.

 

Крыніца: Вячэрні Гродна.