Асоба, якая падкінула “бомбу” ў пад’езд, выяўлена

Муляж бомбы ў паштовую скрыню шматпавярхоўкі на вул. Пушкіна паклаў хлопец, які жыве ў тым самым пад’ездзе. У маладога чалавека склаліся непрыязныя адносіны з суседскай сям’ёй. Ён вырашыў напалохаць жонку суседа, якая рэгулярна правярае пошту.


Электронная плата пад выглядам бомбы была закладзена ў скрыню ў 5 гадзін раніцы. А у восьмай гадзіне суседка ўбачыла зламаны на скрыні замок. Калі яна заўважыла “бомбу”, то адразу ж вызвала міліцыю, – паведамляе БЕЛТА.

 

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі асобу падазраванага. Зараз распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК РБ (хуліганства).