Пачалася серыя канцэртаў “Арганы Еўропы гучаць у Гродне” (відэа)
Вечарам у чацвер 9 кастрычніка слухачоў ласкава прыняў канцэртны зал музычнага каледжу, дзе ўпершыню на поўную быў выкарыстаны новы “віртуальны” арган ”Magnus Silesia Royal”. У памяці інтрумента запісаныя гукі розных еўрапейскіх арганаў і нават асаблівасці акустыкі залаў, дзе яны ўсталяваныя. Гэта дазваляе слухачу не ездзіць па касцёлах Еўропы, пераадольваючы тысячы кіламетраў, але чуць іх у адным месцы.
Прафесар Алоўнікаў выканаў творы шэрагу кампазітараў, пачынаючы з XV стагоддзя і скончваючы Бахам – сімвалічнай “вяршыняй” арганнага майстэрства.
Наступным у серыі канцэртаў мае быць Марцін Маер з Нямеччыны, які завітае ў Гродна 16 кастрычніка. Нямецкі музыка зайграе таксама дабрачынны канцэрт у лютэранскай кірсе 15 кастрычніка.