Зламыснікі ад імя МУС Беларусі штрафуюць за прагляд порна ў інтэрнэце

Мужчына прыйшоў ва УУС з пашпартам і наяўнымі. Сказаў, што наведваў сайты “для дарослых” і павінен аплаціць штраф. А карыстацца электронным кашальком ён не ўмее.

 

Па звестках міліцыі, на тэрыторыі Беларусі зламыснікі падобным чынам падманулі грамадзян на агульную суму больш за 40 мільёнаў рублёў, – паведамляе Вячэрні Гродна.

 

Старшыня аддзела расследавання злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Сяргей Чарняк раіць у выпадку атрымання падобных паведамленняў не ажыццяўляць аплату, а паведаміць аб падазроных лістах у міліцыю.