Вінаваты ў аварыі кіроўца з Беларусі пакінуў нумарны знак пад Беластокам і ўцёк
Кіроўца “Volkswagen” урэзаўся ў зад аўтамабіля “Renault”. А той уехаў у “Mercedes”, які ехаў наперадзе, – паведамляе TUT.BY
Аўтамабіль парушальніка “згубіў” пярэдні нумарны знак, але кіроўца гэтага не заўважыў. У хуткім часе польская паліцыя затрымала віноўніка. Тэст на стан алкагольнага ап’янення паказаў наяўнасць 3 праміле алкаголю ў арганізме мужчыны.
Грамадзянін Беларусі пазбаўлены правоў на аўтамабіль і чакае суда.