“Лада” збіла трох жанчын на пешаходным пераходзе ў Гродне
“Лада” ў восьмай гадзіне раніцы звярнула з БЛК і ехала па левай паласе руху па вул. Дамброўскага.
.
Мікрааўтобус, які ехаў у правай паласе спыніў машыну перад пераходам, па якім ішлі тры жынчыны, а кіроўца “дзевяткі” спыняцца не стаў.
Пажылы чалавек на “Ладзе” быў пазбаўлены бачнасці на дарозе і з-за сваёй неўважлівасці трапіў у аварыю, – паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Дзве жанчыны з пацярпелых – медыцынскія супрацоўнікі, якія ішлі на працу. Але ў выніку здарэння, яны трапілі ў бальніцу як пацыенты.