Хакейны “Нёман” прайграў “Юнацтву”
Вось і ў сустрэчы, якая адбывалася 24 кастрычніка ў сталіцы, гаспадары ў канцы першага і пачатку другога перыяду закінулі тройчы і ўпэўнена валодалі ініцыятывай.
Бліжэй да сканчэння гульні “Нёман” змог закінуць дзве шайбы і, здавалася, адрадзіў інтрыгу, але “Юнацтва” хутка закінула 4-ю шайбу, якая стала апошняй у сустрэчы.
У выніку гарадзенцы ўмацавалі свае пазіцыі ў групе лідэраў, а “Нёман” па-ранейшаму застаўся на нязвыклым для сябе 5-м месцы.
Ужо праз два дні, 26 кастрычніка, “Нёман” чакае гульня ў гасцёх супраць “Дынама-Маладзечна”, якое ідзе пакуль шостым.
Пікантнасці сустрэчы надае тое, што ёй кіруе Дзмітрый Краўчанка, які ў пачатку года са скандалам пакінуў гарадзенскую каманду.
24 кастрычніка. “Юнацтва” – “Нёман” 4-2