Польшча атрымала дазвол на адкрыццё візавых цэнтраў у Беларусі

|

Пісьмовая згода беларускіх уладаў на стварэнне ў нашай краіне польскіх візавых цэнтраў была перададзеная ў час перамоваў польскага дыпламата з кіраўніцтвам беларускага міністэрства замежных справаў.

 

Цяпер польскія ўлады будуць вырашаць, дзе і калі будуць адчыненыя такія цэнтры.

 

Арганізоўваць працу візавых цэнтраў будуць абраныя на конкурснай аснове фірмы.

 

Менавіта яны будуць прымаць ад беларусаў дакуманты на атрыманне візы і выдаваць пашпарты з пастаўленымі візамі.

 

Па словах Арлоўскага, такая практыка ўжо спраўдзіла сваю эфектыўнасць у Расіі і Украіне.

 

У Беларусі такую сістэму выдачы сваіх візаў ужо арганізавала Вялікабрытанія.

 

Як адзначыў Томаш Арлоўскі (Tomasz Orlowski), сёння польскія дыпламатычныя пляцоўкі ў Беларусі выдаюць палову шэнгенскіх візаў, якія выдаюцца краінамі Еўразвязу.

 

Паводле: polskieradio.pl

 

На здымку: Томаш Арлоўскі ў час візіту ў Мінск наведаў Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій.

 

Фота: Włodzimierz Pac, Polskie Radio