“Нёман” згуляў унічыю з аўтсайдэрам чэмпіянату

|

Абедзьве каманды прадэманстравалі ў Магілёве досыць шэры футбол. 

 

Нічыя з лікам 0-0 была б лагічным вынікам такой сустрэчы, але ў другім тайме галы ўсё ж здарыліся.

 

Спачатку нападнік гаспадароў Аляксандр Сазанкоў на 52-й хв. “праціснуў” двух абаронцаў “Нёмана” і з дапамогай штангі адкрыў лік у сустрэчы.

 

А вось Паўлу Савіцкаму на 76-й хвіліне дапамог рыкашэт ад гульца гаспадароў, пасля чаго лік стаў роўным.

 

Для Паўла гэта ўжо 9-ты гол у сёлетнім чэмпіянаце.

 

Да канца чэмпіянату гарадзенцам застаецца згуляць яшчэ 4 гульні. Зараз “Нёман” ідзе на 9-м месцы.

 

26 кастрычніка. “Днепр”, Магілёў – “Нёман”, Гродна 1-1