У Гродне праходзіць выстава “Вывучаем Амерыку з дапамогай коміксаў”

|

Выстава стартавала 29 кастрычніка. Экспазіцыя знаходзіцца ў філіяле бібліятэкі імя Я. Карскага на вуліцы Ажэшкі. Тут прадстаўлены першы комікс “The Yellow Kid”, які быў намаляваны ў 1894 годзе.

 

 

Сярод іншых, на выставе таксама прысутнічае гістарычны сур’ёзны комікс “The Сomplete Мaus”. Яго напісаў сын чалавека, які перажыў халакост. Гэтая кніга стала лаўрэатам Пулітцэраўскай літаратурнай прэміі.

 

Выстава «Вывучаем Амерыку з дапамогай коміксаў» з лютага мінулага года ездзіць па краіне. У Гродне яна прабудзе да 2 снежня, – паведамляе “Вячэрні Гродна”.