Нёман: рака-сімвал

|

На берагах Нёмана, у 1920 г., адбылася адна з найбуйнейшых польска-бальшавіцкіх бітваў, якая скончылася перамогай польскага войска.

Матыў ракі з’яўляецца таксама ў літаратуры: у творах Адама Міцкевіча ці Элізы Арэшкі.

 

Гэта раман “Над Нёманам” сфарміраваў мае ўяўленні пра чароўнасць гэтых тэрыторыяў.

Скіраваўшыся ў Беларусь, я вырашыла параўнаць свае ўяўленні аб Нёмане з рэчаіснасцю.

Нёман праплывае праз Беларусь, Літву і Расію. Яго даўжыня – 937 км.

Самыя вялікія гарады на рацэ – Гародня і Коўна. У Гародні жыла і тварыла Эліза Ажэшка.

Z jednej strony widnokręgu wznosiły się niewielkie wzgórza z ciemniejącymi na nich borkami i gajami;

 

z drugiej wysoki brzeg Niemna, piaszczystą ścianą wyrastający z zieloności ziemi, a koroną ciemnego boru oderżnięty od błękitnego nieba, ogromnym półkolem obejmował równinę rozległą i gładką, z której gdzieniegdzie tylko wyrastały dzikie pękate grusze, stare, krzywe wierzby i samotne słupiaste topole.

 

Eliza Orzeszkowa, Nad Niemnem

 Дом, у якім жыла і памерла пісьменніца, стаіць пры вуліцы названай сёння ў яе гонар.

 

У ваколіцах галоўнай ракі на Гарадзеншчыне адбываюцца падзеі рамана “Над Нёманам”.

 

Рака часта з’яўляецца на старонках кнігі.

Нёман звяртаецца да гістарычных падзеяў (паўстанне 1863-64 гг.), але з’яўляецца таксама метафарай жыцця, якое плыве, нібыта плынь ракі.

 

Перадусім, аднак, гэта сімвал прыгажосці прыроды.

 

Наколькі гэтым хараством можам захапляцца ў сённяшняй Гародні?

 

Часы мяняюцца, натуру выштурхоўвае цывілізацыя, што найбольш назіраецца ў вялікіх гарадах.

 

Мае першыя ўражанні ад Нёмана не былі надта станоўчымі.

 

З цікавасцю я слухала думкі жыхароў Горадні на гэту тэму.

 

Меркаванні былі розныя. Частка жыхароў ганарыцца прыгажосцю ракі, яе высокімі берагамі, і найперш – гісторыяй.

 

Другая ж частка схіляецца да майго меркавання – звычайная рака, не надта чароўная.

 

Аднак, з цягам часу, падчас доўгіх шпацыраў па-над ракой, я пачала паддавацца ейнай прывабнасці.

 

Трэба памятаць, што на нашыя ўражанні ўплывае надвор’е і сезон.

 

Тое, ці вада ў рацэ блакітная ці шэра-зялёная, у значнай ступені залежыць ад сонечных промняў, і тое, ці бераг пульсуе жыццём і спакушае ўцехамі – ад сезону.

 

Варта выправіцца ў плаванне па рацэ – я сама, безумоўна, зраблю гэта ўлетку.

 

Апрача таго, пра Нёман нельга меркаваць толькі праз прызму гарадскога выгляду.

 

За горадам можна яшчэ ўбачыць месца, дзе пышны Нёман уражвае сваёй вялізарнасцю.

 

Магчыма Нёман – гэта звычайная, трохі неахайная рака, аднак ён дагэтуль застаецца сімвалам жыцця, адзінства, супольнасці, але і таксама праходзячага:

 

Szczęście wywyższa, szczęście poniża, wszystko na świecie czasowe i przemijające… każda rzecz, by woda upływa, by liść na drzewie żółknie i gnije…


Даведка ТС:  


Артыкул Ксеніі Паляньскай працягвае цыкл публікацый, падрыхтаваных польскімі валанцёркамі, якія працуюць зараз у Гродне.


У вольны ад сваёй валанцёрскай працы час яны актыўна падарожнічаюць па гораду і яго ваколіцах ды фіксуюць свае ўражанні.


Чытайце таксама матэрыялы:


“Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак”


“Чырвоны квадрат на стракатым фоне”

 

Фота аўтара