“Давайце дбаць пра мовы Беластока”
Мясцовыя выбары адбудуцца ў Польшчы 16 лістапада.
У гарадскую Раду Беластока, на месца ў якой прэтэндуе Марцін Рэнбач (Marcin RĘBACZ), будуць абраныя 28 чалавек.
Рэнбач (на здымку зправа) ідзе на выбары пад высокім 4-м нумарам у выбарчым спісе дзейснага прэзідэнта Беластока Тадэўша Трускалацкага (Tadeusz Truskolaski, на здымку злева).
Марцін Рэнбач нарадзіўся ў 1969 г. у Беластоку і, як піша ў сваёй выбарчай праграме, “звязаў з гэтым горадам усе найважнейшыя этапы свайго жыцця: навучанне, стварэнне сям’і, працу”.
У якасці сваёй спецыялізацыі Рэнбач адзначае “польска-беларускую праблематыку”. Ранеё ён быў кіраўніком цэнтру грамадзянскай адукацыі “Польшча — Беларусь”.
Паводле дадзеных букмекерскіх кантор, якія прыймаюць стаўкі на вынікі выбараў, гэты блок мае заняць на выбарах у Падляскім ваяводстве 2-е месца, крыху саступіўшы выбарчаму камітэту “Закон і Справядлівасць” (Prawo i Sprawiedliwość).