Вядучы “Падарожжаў дылетанта” сабраў у Гродне поўную залю

|

Што натхняе ў працы? Як знаходзяцца новыя месцы для падарожжаў? У якіх рэгіёнах Беларусі больш размаўляюць па-беларуску? Чаму ў вашых перадачах шмат жанчын на роварах? Адкуль пайшло прозвішча Жыгамонт?

 

Гэта толькі дзесятая частка пытанняў, якія прагучалі 10 лістапада на сустрэчы з папулярным беларускім тэлевядучым, якога запрасілі ў госці да гарадзенскай “Мовы Нанова”.

 

– Беларусь – гэта месца, дзе Богам пасеена зерне і мы яшчэ адчуем гэта. Прыйдзе час – і да мовы, як да крыніцы, пацягнуцца знясіленыя смагай людзі.

 

На жаль, мы пакуль вельмі мала карыстаемся роднай мовай, слаба ведаем сваю гісторыю. Нашай гісторыяй пакуль кормяцца нашыя суседзі.

 

Але як толькі павялічыцца колькасць гадзін на вывучэнне мовы і гісторыі ў школах – вы ўбачыце, як людзі павернуцца да мовы – падзяліўся з гарадзенцамі сваімі развагамі пра перспектывы беларускай мовы Юрый Жыгамонт, а таксама падзяліўся ўражаннямі ад гарадзенскай аўдыторыі:

 

– Цікавыя людзі, задавалі шмат пытанняў. Прыемна, што цікавяцца і маёй праграмай, і мовай, і гісторыяй. 

 

Шукайце сябе на фотаздымках з заняткаў з удзелам Юрыя Жыгамонта!