17-гадовая дзяўчына ў Гродне амаль забіла родную маці, якая адмовілася даць грошай на дозу
Пара, залежная ад наркатычных таблетак, прыйшла ў кватэру, дзе знаходзіліся маці і дзядзька непаўнагадовай дзяўчыны. Спачатку яны пачалі патрабаваць сродкі на наркотыкі ў мужчыны, але калі ён даў адмоўны адказ, яго пабілі, а дзяўчына нанесла дзядзьку нажавое раненне ў сцягно.
Маці дзяўчыны не можа самастойна перасоўвацца пасля складанага пералому. Але калі яна адмовілася дапамагаць дачцы-наркаманцы, дачка нанесла ёй не менш за тры удараў нажом у вобласць шыі і ключыцы. Пасля гэтага пара пакінула кватэру.
Паранены мужчына звярнуўся ў міліцыю. На месца прыехала хуткая дапамога. Абодвух пацярпелых удалося выратаваць, – паведамляе БЕЛТА.
17-гадовая дзяўчына і 32-гадовы мужчына былі затрыманы міліцыяй ў яго кватэры на Дзевятоўцы. У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа за разбой.