Рэйсавы аўтобус згарэў па дарозе з Гродна ў Навагрудак

|

Людзі адчулі пах дыму. Кіроўца спыніў аўтобус, эвакуяваў пасажыраў і спрабаваў патушыць агонь ўласнымі сіламі.

 

Вогнетушыцелі аддалі таксама кіроўцы дзвюх машын, што праязджалі міма, аднак полымя працягвала распаўсюджвацца.

 

Да прыезду МНС аўтобус цалкам быў ахоплены агнём, пасля тушэння ад яго амаль нічога не засталося.

 

Ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання высвятляецца.

 

Паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на БЕЛТА

 

Фота: gaigrodno.by