Прагнозы развіцця эканомікі абмяркуюць у Гродне
Прэзентацыю ў Гродне ладзяць Даследчы цэнтр Інстытуту прыватызацыі і менеджменту сумесна з “Бізнес школай ІПМ” і “Асацыяцыяй еўрапейскага бізнесу ў Беларусі”.
Сустрэча для прадстаўнікоў уладаў, бізнесу і грамадскасці адбудзецца 21 лістапада з 14 да 17.00 у канферэнцыйнай зале СЭЗ “Гроднаінвест” (вул. Горкага, 91а).
Апошні раз такога кшталту сустрэча адбылася ў Гродне ў пачатку года і сабрала вялікую колькасць удзельнікаў.