Гарадзенскія заўзятары зрабілі відэаролік у падтрымку “Нёмана”
Героямі роліка з’яўляюцца людзі розных узростаў і прафесій.
Усе яны жадаюць перамогі ў турніры для сваёй любімай каманды.
Вось што распавядае пра стварэнне роліка адна з ініцыятарак яго стварэння Юлія:
align=”” width=”254″ height=”381″ > |
– Ідэя з відэа ўзнікла яшчэ ў мінулым годзе. Тады мы яго таксама рабілі.
У гэтым годзе прэс-аташэ “Нёмана” прапанаваў нам зрабіць нешта больш маштабнае.
Мы выказваем велізарную падзяку Віталю Гарбацюку і аматарскаму хакейнаму клубу “Авангард” за аказаную нам на дапамогу!
Працэс стварэння відэа заняў пару дзён. У ім бралі ўдзел простыя жыхары Гродна, якія вельмі любяць хакей, а таксама наш ХК “Нёман”.
У роліку фігуруюць таксама ўлюбёнец гарадзенскай публікі, двухразовы чэмпіён Беларусі ў складзе “Нёмана” Ігар Брыкун і легенда гарадзенскага футбольнага клуба “Нёман” Дзмітрый Кавалёнак.
Нагадаем, што першую гульню на турніры нашыя хакеісты згуляюць 21 лістапада супраць “Белфаст Джайнтс”(Belfast Giants) з Паўночнай Ірландыі.
Гульня пачнецца а 18-й гадзіне.