Гродзенскае мяса і малако правераць
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расійскай Федэрацыі будзе больш пільна кантраляваць прадукцыю 40 малако- і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, якая прадаецца ў Расіі.
У спіс трапілі Ваўкавыскае вытворчае аб’яднанне “Беллакт”, Акцыянернае Таварыства “Молочный мир” і Ваўкавыскі мясакамбінат.
Рассельгаснагляд па ранейшаму мае прэтэнзіі да якасці беларускай малочнай і мясной прадукцыі.
Новыя меры па санітарным наглядзе могуць яшчэ больш скараціць аб’ём паставак беларускіх’ прадпрыемстваў у Расію.
Паводле БелТА