Гарадзенскія школьнікі сярод лідараў “Нестандартнага варыянту”
Нестандартна падысці да асэнсавання твораў класікаў беларускай літаратуры, якія вывучаюцца ў школе. Такую мэту мае праект, удзел у якім бяруць навучэнцы некаторых школ і ліцэяў з Гарадзеншчыны.
Па ўмовах конкурсу школы і ліцэі абіраюць вучня, які чытае ўрывак з твораў беларускіх класікаў. Усё гэта запісваецца на відэа (працягласць роліка не перавышае 3 хв.).
Затым патрэбна адрасаваць гэты ролік адной са школ у кожнай вобласці і г. Мінску, прапаноўваючы працягнуць праект-акцыю.
Прагаласаваць за лепшыя школьныя праекты можна на старонцы Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Глядзіце ролік, падрыхтаваны гарадзенскай гімназіяй №1 імя Карскага.
Удзел у праекце бяруць таксама школьнікі са Шчучына і Ліды.