Сталыя гарадзенскія студэнты пазнаёміліся з брытанскімі калегамі
Пятнаццаць студэнтак з групы пачаткоўцаў у ангельскай мове паразмаўлялі з Хільдай і Патрысіяй – брытанскімі ўдзельніцамі групы Linking With Belarus, якія вывучаюць нашу краіну.
Слухачкі абмяняліся прывітаннямі і даведаліся пра тое, чым жывуць калегі.
Беларускія навучэнкі падзяліліся рэцэптамі нацыянальных страваў для наступнага занятку брытанцаў па тэме “Беларуская кухня”.
Групы паабяцалі абмяняцца каляднымі паштоўкамі і прызначылі наступную сустрэчу на аўторак, 16 снежня.
Абодва бакі былі прыемна ўсцешаныя сустрэчай і развіталіся, поўныя самых добрых эмоцый.
“Такія сустрэчы абавязкова патрэбныя! Матывацыя да вывучэння мовы ад іх вырастае ў разы!” – сказалі беларускія ўдзельніцы, ды гэта і так было відаць па іхных адчуваннях.
Невялікае відэа з сустрэчы:
Універсітэт трэцяга ўзросту ў Бэкансфілдзе (South Bucks U3A) з’яўляецца філіялам нацыянальнай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае 923 навучальныя групы сталых людзей.
Усяго ўніверсітэты трэцяга ўзросту ў Вялікабрытаніі наведвае больш за 320 тыс. сталых людзей.
Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) з’яўляецца першая беларускай адукацыйнай пляцоўкай для сталых людзей. УЗВ працуе ў Гродне з красавіка 2010 г. Сёлета слухачамі праграмы з’яўляецца каля 200 чалавек ва ўзросце ад 55 год і вышэй.
Да іх паслугаў сёлета агульныя тэматычныя сустрэчы (два разы на месяц), а таксама штотыднёвыя заняткі ў амаль як 30 клубах і секцыях (кампутары, замежныя мовы, гісторыя, псіхалогія, тэатр, кветкаводства і г.д.).
Акрамя Гродна, такія ўніверсітэты працуюць сёння ў Мінску і Брэсце.