Пра валанцёрак, якія ездзілі беларускай чыгункай

|

Пятніца. Калі мы збіраемся ў Карпаты, ва Украіну, адзін з перонаў  гарадзенскага чыгуначнага вакзала пакрыты дываном людзей, якія кіруюцца ў тым самым напрамку. Яны мараць пра выходныя ў цёплым зацішшы сваёй роднай хаты. І нам нават не прыходзіць у галаву, што перш, чым апынемся ў гарах, нас чакае 20-гадзіннае падарожжа цягнікамі і толькі дзве перасадкі. Марым толькі пра горы.

 

Беларускія і ўкраінскія электрычкі і плацкарты, як і ў нас, у Польшчы, ахутаныя своеасаблівай легендай. Я сама памятаю сваё падарожжа па Украіне каля васьмі гадоў таму. Памятаю добра, таму што падчас яго знікла амаль усё, што мела з сабой. Але перадусім, падарожжа электрычкай запомніла, дзякуючы поліэтыленавым пакетам фірмы BOSS, губкам, булачкам, якія мела шанец купіць, але гэтага не зрабіла.

 

Сядаем у цягнік. З маёй спадарожніцай ужо паспелі пералічыць усе ўспаміны, звязаныя з гэтым сродкам транспарту. Ужо нібыта ведаем, на што спадзявацца.

 

Першыя хвіліны. Хутка знойдзенае месца, спроба знайсці сябе ў новым атачэнні. Хваляванне. Некалькі зробленых фотаздымкаў.

 

Дзесьці на другой станцыі ўваходзіць бабуля, дзякуючы якой палова нашага вагона ўплятае з апетытам марозіва ў шакаладзе. Мы проста захопленыя такой формай продажу, але да агульнай размовы не далучаемся. Той вобраз нам трэба запомніць, таму аглядаемся ашаломленыя. Мы раней не ведалі, як унесці разнастайнасць можа звычайнае марозіва.

 

Кідаем некалькі ўсмешак тут і там, але ніхто не адказвае. Усе стомленыя, яны глядзяць наперад. Праўда, сёння пятніца.

 

Дзесьці толькі ў сярэдзіне дарогі ў наш вагон забягае весялейшая кампанія. Побач з намі вольнае месца – сядаюць тут.  Пятніцу яны ўспрымаюць зусім па-іншаму. З радасцю выцягваюць двухлітровыя бутэлькі з півам і кожныя некалькі хвілін выбягаюць курыць.

 

На жаль, нашая рэакцыя ўжо не такая радасная. Мінулі тры гадзіны нашага падарожжа, і цвёрдыя сядзенні надакучылі. Мы адчуваем стомленасць. Вясёлая кампанія пачынае мучыць. У нас з’яўляецца такое ўражанне, што ўсе глядзяць на нас. Але мы, напэўна, таксама глядзім на іх – такая чароўнасць паездкі электрычкай.

 

Цягнік хістаецца з боку на бок і павольна сунецца па дарозе, усе сядзяць і таксама хістаюцца ў ягоным рытме.

 

Пачынаем адгадваць, колькі кіламетраў праедзем падчас 5,5-гадзіннага падарожжа. Трыста пяцьдзесят? Трыста? Не… Дзвесце васямнаццаць…

 

Думаем таксама над такой з’явай. З намі ў вагоне чатыры жанчыны, якія прадаюць білеты. Кожная з іх устала і прайшлася па цягніку можа два разы. Прычым вярнулася вельмі хутка. Узнікае пытанне, навошта даваць паміраць ад нудоты чатыром чалавекам.

 

Да канца засталося яшчэ дзве гадзіны. Навушнікі з музыкай – гэта добрае рашэнне. Паглядзім, што будзе далей. Я, напрыклад, чакаю нагоды купіць што-небудзь.

 

Я засынаю… Пейзажы за акном такія аднастайныя. Толькі палі, лясы, балоты. Часам разнастайнасць унясе нейкая цікавая фабрыка з мноствам труб і комінаў. А так цягнік спыняецца нават за некалькі кіламетраў ад вёскі, і тады таксама няма на што глядзець.

 

Раптам прачынаюся. Ёсць чалавек, якога я чакала! Амаль што пад канец першага этапу нашага падарожжа. Удалося! Такім чынам, магу набыць ліхтарык, праваслаўны каляндар, даміно, брытву і яшчэ шмат чаго. Але зноў толькі гляджу і нічога не купляю. Мабыць, чакаю наступнага падарожжа. Гэтае дакладна не было апошнім. Нібыта звычайная электрычка, а столькі эмоцый! 

 

Чытайце таксама:

 

Беларускія прыгоды і падарожжы польскіх валанцёрак

 

Чырвоны квадрат на стракатым фоне

 

Нёман: рака-сімвал

 

Свята рэвалюцыі: ці адзначаюць яго гарадзенцы