Аўтар “Духоўных бяседаў” у Гродне фатаграфуецца з аўтаматам у Данецку
У гэтай сітуацыі ўражваюць некалькі момантаў.
Па-першае, як асоба, называе сябе не толькі акторам, але і святаром, можа браць у рукі зброю.
Па-другое, як можна было чалавеку, які адкрыта заклікае не толькі да падтрымкі крывавай вайны на Данбасе, але і да ліквідацыі незалежнасці Беларусі, даваць публічную пляцоўку да выступу ў Гродне?
“Я очень надеюсь, что со временем русские, белорусы и украинцы станут единым народом, единой империей.
Тогда мы сможем противодействовать всей той гнили, которая идет с внешней стороны. Потому что там ничего хорошего нет: сникерсы портят желудок, гомосексуалисты лишают семьи.
Я монархист по своим взглядам. Это наше понятие государственности” – прыводзіць вытрымкі з выступу Ахлабысціна ў Гродне агенцтва Delfi.
Вы можаце ўявіць, што гарадзенскія ўлады далі б выступіць у тэатры чалавеку, які б выступаў за ўваход Беларусі ў склад новай Рэчы Паспалітай ці новага Вялікага Княства Літоўскага?
Альбо правядзенне ў тэатры ўмоўнага кангрэсу, на якім абмярковалася б, што трэба зрабіць для ўмацавання незалежнасці Беларусі ў сітуацыі фактычнай расійска-украінскай вайны?
Адзіным тлумачэннем дазволу на выступ Ахлабысціна ў Гродне ёсць толькі тое, што людзі, якія дапусцілі гэта, самі падтрымліваюць аднаўленне імперыі са сталіцай у Маскве.