Два гарадзенскія праекты прызнаныя “Падзеяй года” у Беларусі
Узнагароды за перамогу ў прэстыжным конкурсе прадстаўнікі арганізацыі атрымалі ў час V Фестывалю нефармальнай адукацыі, які скончыўся 6 снежня ў Мінску. Удзел у гэтым мерапрыемстве брала каля 300 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама з-за мяжы.
Пераможцаў “Падзеі года” вызначала як прафесійнае журы, так і народнае галасаванне.
У інтэрнэт-галасаванні “Універсітэт Залатога Веку” (№42) набраў 351 голас – гэта 33% ад агульнай колькасці прагаласаваўшых і на 100 галасоў больш за яшчэ адзін праект грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” – Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (№44), які заняў 2-е месца.
Прафесійнае журы конкурсу выбірала не аднаго, а 4-х пераможцаў з 47 намінантаў. І тут у лік пераможцаў патрапіў “Універсітэт Залатога Веку”.
Для сябраў гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” гэта не першыя ўзнагароды на такога кшталту конкурсах.
На папярэднім Фестывалі нефармальнай адукацыі, які праходзіў у 2012-м годзе, арганізацыя атрымала сем дыпломаў і чатыры галоўныя ўзнагароды!
На здымку ўверсе: Узнагароды за перамогу ў конкурсе ў руках кіраўніцы праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Ланы Руднік (злева) і асістэнткі праграмы Варвары Злобінай (зправа)