“Атомстройэкспорт” рыхтуецца да будаўніцтва

|

Міністэрства энергетыкі мусіць дапрацаваць кантракт, пазначыўшы тэрміны будаўніцтва, яго кошт і адказнасць бакоў.

Пасля ўзгаднення дакумента з Мінфінам, Мінэканомікі, Мінпрыроды, Нацыянальнай акадэміяй навук ды іншымі зацікаўленымі міністэрствамі праект відавочна будзе падпісаны. Міністэрства энергетыкі разлічвае зрабіць гэта да канца года.

Папярэдне ўвод першага блока АЭС на Астравеччыне плануецца ў 2016 годзе, другога – у 2018.

Колькасць супраціўнікаў будаўніцтва АЭС тым часам павялічваецца.

Дырэктар ландшафтнага заказніка “Сарачанскія азёры”, які мяжуе з будаўнічай пляцоўкай, заклікаў Саўмін і Мінэнерга не будаваць станцыю побач з прыродаахоўнымі тэрыторыямі. Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Экаклуб” з г. Роўна (Украіна) падалі скаргу на Беларусь у сувязі з планамі будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Паводле БелТА