Гарадзенскія Dzieciuki – “Героі года”

|

Перамогу гарадзенцам прынёс найперш выдадзены імі ў лютым дэбютны альбом «Гарадзенскі гармідар», песні з якога імкліва сталі аднымі з найбольш праслухоўваемых на Tuzin.fm

Урачыстае ўзнагароджанне лепшых музыкаў года адбылося 12 снежня ў Мінску.

 

Канкурэнтамі Dzieciukou у гэтай намінацыі былі Лявон Вольскі, Navi, “Ляпіс Трубяцкі”, Vuraj, Landau, Akute.

 

Гурт быў заснаваны ў красавіку 2012 г.
 
 
У яго склад уваходзяць: Дзяніс Жыгавец – вершы, Паша “Трабл” – вакал, дуда, Алесь Дзянісаў – акустычная гітара, банджa, губны гармонік, вакал, Андрэй “Пітон” – бас, вакал, Мікола “Калямба” Палякоў – акардыён, Лёха Пудзін – гітара, Саня “Сыр” – бубны.

 

Рэдакцыя “Твайго стылю” шчыры віншуе гарадзенскіх музыкаў з перамогай!