Цуд на Каляды ад гарадзенскай Мовы Нанова

| Без катэгорыі

Напярэдадні арганізатары заклікалі ўсіх прыходзіць у калядна-маскарадных касцюмах і прыносіць нешта на салодкі стол, таму падчас імпрэзы можна было падсілкавацца смачнымі пачастункамі і сустрэць самых розных героеў: маленькіх прыгажунь-фей, прынцэс, лісічку, казу, мядзведзя, Здыхліка Неўміручага і шмат іншых.

Пасля сумеснага выканання ці не самай навагодняй песні “Звон звініць”, усе агульнымі сіламі клікалі Святога Мікалая і дэманстравалі яму свае таленты: чыталі вершы, спявалі песні і нават гралі на акардыёне.

Але высветлілася, што ўсе падарункі былі скрадзеныя злыднямі: паркавіком, які жыве ў парку і хапае і няволіць дзяцей, што прыйшлі пагуляць без дазволу бацькоў, і калодзежнікам, які жыве ў каналізацыі і лапае тых, хто ходзіць па вечарах адзін.

Неўзабаве знаходлівыя беларусы вярнулі свае падарункі, а абаяльныя калодзежнік і паркавік у выкананні вядоўцаў курсаў Эміліі і Веранікі сталі ці не самымі ўлюбёнымі персанажамі вечару.

3 align=”” >

Разам з імі пад крамбамбульную “З Новым годам!” усе вучыліся танчыць рознымі часткамі цела: нагамі, рукамі, галавою і нават тварам.

4 align=”” >

Атрымалася сапраўднае свята!

6 align=”” >

– Дазвольце да вас завітаць, з калядой павіншаваць! – з гэткімі словамі на “Елку на мове” прыйшлі калядоўшчыкі.

Выконвалі калядныя песні, вадзілі карагоды, Мішка паказваў, як маці і тата правяраюць хатняе заданне, Каза страчвала прытомнасць і, канешне, усе атрымлівалі пачастункі ў падзяку за цудоўны выступ.

Завяршальнаю часткаю імпрэзы сталі танцы вакол елкі разам з суполкай традыцыйнай культуры.

0 align=”” >

Наблізіцца да традыцый было цікава і дзецям, і дарослым.

 

Разам яны выканалі танцы “Ойра”, “Кракавяк”, “Яблачка”, “Верабей”, “Полька”, “Падыспань”.

7 align=”” >

Некаторыя ўдзельнікі настолькі акунуліся ў атмасферу, што ўжо пасля афіцыйнага сканчэння каляднай вечарыны папрасілі навучыць іх яшчэ чаму-небудзь.

Такой незвычайнай каляднай імпрэзай скончыўся другі сезон бясплатных курсаў Мова Нанова Гародня, якія дзейнічаюць тут з сакавіка 2014 года.

Наступныя заняткі адбудуцца ўжо ў студзені 2015 года.

 

Сачыце за навінамі ў суполках на Facebook і Вконтакте.