Уратаваць жыццё людзей
Такая лічба была агучана сёння на спатканні пасла Еўракамісіі ў Украіне і Беларусі Жазэ Мануэля Тэйшэйру з персаналам гарадзенскага анкалагічнага дыягнастычнага цэнтру.
За некалькі месяцаў бягучага года з дапамогай унікальных для Беларусі прыстасаванняў у гарадзенскім абласным клінічным шпіталі была праведзена дыягностыка злаякасных пухлін у больш чым 24 тысяч жыхароў вобласці.
Больш як две з паловай тысячы з іх залічаныя ў групу высокай рызыкі. У залежнасці ад выяўленых рызыкаў за кожным з гэтых людзей будзе весціся медычнае назіранне.
alt=”Tejshejru” >
Жазэ Мануэль Тэйшэйру высока ацаніў працу гарадзенскіх медыкаў:
– Мне прыемна, што набытае за грошы Еўрасаюзу абсталяванне працуе тут на поўную магутнасць і дапамагае ратаваць здароўе людзей – адзначыў дыпламат пасля атрымання сімвалічнага ключа ад дзвярэй цэнтра.
Па словах кіраўніка дыягнастычнага цэнтру Святаслава Савіцкага, на набыццё дыягнастычнага абсталявання Еўропа выдаткавала 494 тысячы еўра.
Ствараемая ў межах праекта кампутарная інфармацыйная сістэма аналізу індывідуальных рызыкаў развіцця анкалагічных захворванняў ужо зараз выклікае вялікі інтарэс у медыкаў з іншых клінік Беларусі, а таксама анколагаў з Літвы і Латвіі.
На здымку: Жазэ Мануэль Тэйшэйру (злева) знаёміцца з прыборам Pro Focus, набытым за грошы Еўрасаюза.
Фота аўтара.