Беларусь не хоча дадатковых цягнікоў да Беластока

|

Як паведмляюць польскія СМІ, фірма Przewozy Regionalne вядзе перамовы з беларускім бокам наконт таго, каб пусціць яшчэ адзін цягнік да Гродна.

 

Пакуль, аднак, беларускі бок не прыняў такую прапанову. Гэта азначае, што да 14 сакавіка 2015 году цягнікі з Гродна да Польшчы будуць ездзіць так, як і цяпер – два разы ў дзень.

 

З Гродна цягнікі ў Беласток адпраўляюцца ў 7.01 і 12.23 (прыбыццё адпаведна ў 07.48 і 13.17 польскага часу).

 

З Беластока ў Гродна цягнікі ад’язджаюць у 20.10 і 05.55 (прыбыццё ў 00.44 і 10.43 беларускага часу).

 

Нагадаем, што трэці цягнік з Гродна, які адпраўляўся ў 17.55, быў зняты 14 снежня.