Топ-бізнесоўцы Гарадзеншчыны: хто яны?
“Твой стыль” пачынае знаёміць гарадзенцаў з лідарамі гэтага прэстыжнага рэйтынгу.
Пачынаем з лідара рэйтынгу – кіраўніка кампаніі “Конте Спа”.
Пяць фактаў пра Валянціна Байко:
1. Да таго, як распачаць бізнес, выкладаў у школе.
2. Акрамя вытворчых пляцовак у Гродне кампанія Байко выкупіла ў 2013-2014 гг. Брэсцкі панчошны камбінат.
3. Байко і яго сям’і належаць некалькі вядомых у Гродне забаўляльных установаў і рэстаранаў (“База”, “Метро”, Basta Pasta), а таксама сетка крамаў касметыкі і бытавой хімііі Optima.
4. Байко ачольвае абласную філію Беларускай федэрацыі веславання.
5. У снежні 2013 г. Валянцін Байко быў прызначаны ганаровым консулам у адчыненым у Гродне Ганаровым консульстве Украіны. Сайт “Контэ Спа” мае раздзел з інфармацыяй пра прадпрыемства па-украінску.
Мінулым летам Валянцін Байко заняў пачэснае 4-е месца ў рэйтынгу лепшых прадпрыймальнікаў краіны па выніках першага квартала. За гэты перыяд яго кампанія “Контэ Спа” зарабіла 62 787 млн рублёў.
Кампанія “Контэ Спа” (Conte Spa) была створана ў 1997 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці панчошна-шкарпэтачнай прадукцыі і трыкатажу для жанчын, мужчын і дзяцей.
Разам з шырока вядомай жаночай гандлёвай маркай Conte elegant кампанія актыўна прасоўвае на рынку мужчынскі брэнд DiWaRi і дзіцячы Сonte-Kids.