Сусветны банк прафінансуе мадэрнізацыю дарогі Мінск-Гродна
На мадэрнізацыю дарогі нашыя ўлады атрымаюць пазыку ў памеры 250 млн. даляраў.
За кошт гэтых сродкаў плануецца давесці да ўзроўню еўрапейскіх стандартаў участкі дарогі паміж 57 і 130 км., а таксама паміж 197 і 211 км.
Праект мадэрнізацыі дарогі прадугледжвае, што замест двухпалосных участкаў з’явяцца чатырохпалосныя, што зменшыць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на трасе.
Частка сродкаў пойдзе таксама на ўдасканаленне мытнай інфраструктуры на памежным пераходзе ў Брузгах.