Гарадзенскі музей Быкава можа атрымаць ад уладаў новае памяшканне

На прыём да губернатара прыйшлі прадстаўнікі грамадскасці з просьбай падтрымаць ідэю аб выдзяленні асобнага будынка для музея імя Васіля Быкава і надання яму статусу дзяржаўнага.

 

Сёння ў Гродне дзейнічае невялікі музей на грамадскіх пачатках. Яго стварылі актывісты Гродзенскага гарадскога грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл. Гэта невялікі пакой у офісным будынку па вул. Савецкай, які не прыстасаваны для наведвання экскурсійнымі групамі.

 

У той жа час у горадзе над Нёманам пісьменнік правёў 25 гадоў жыцця і напісаў “Альпійскую баладу”, “Жураўліны крык” і многія іншыя вядомыя творы, таму тут лагічна папулярызаваць асобу пісьменніка. Тым больш што ў Гродне захаваны цэлы пакой экспанатаў для музея, пачынаючы ад рукапісаў, заканчваючы прадметамі са штодзённага жыцця Быкава. У рэалізацыі ідэі гатовы таксама прыняць удзел сын і родныя народнага пісьменніка.

 

На думку ініцыятараў, такі літаратурны музей пры належным падыходзе стане грамадскім здабыткам і яшчэ адным адметным месцам горада, зрабіўшы больш разнастайнай турыстычную праграму.

 

Уладзімір Краўцоў падтрымаў ідэю аб папулярызацыі музея славутага пісьменніка. Найлепшым рашэннем, на думку прадстаўнікоў грамадскасці, было б выдзяленне для гэтых мэт асобнага памяшкання. Губернатар даў даручэнні вывучыць музейную калекцыю, а таксама прапрацаваць усе магчымыя варыянты для размяшчэння музея і форму яго далейшага існавання.

 

Чытайце таксама:

 

Радзіма забывае сваіх герояў

Гарадзенскі музей В.Быкава не ў стане плаціць за арэнду

Гродзенскі музей Быкава атрымаў прэмію “За свабоду думкі”

Прэмія Адамовіча за музей Быкава

Выйшла кніга пра музей Быкава ў Гродне

Быкаў праславіў Горадню, Горадня ў адказ маўчыць

“Мы яго ведалі і… не ведалі”. Родныя і сябры пра Васіля Быкава